Категорії

четвер, 28 травня 2015 р.

Падгарэцкі замак (Частка першая)

В некалькіх гадзінах язды ад Львова (праз Злочаў), адкуль цудоўная прагулка на фіакры (1¼ гадзіны) знаходзіцца вёска Злочаўскай "воласьці". Тут замак - адзьін з лепшых ва ўсім крае, знаны сваімі помнікамі старажытнасьці ды адносна добра захаваны.

   Замак разьмешчаны на пласкаўзвышшы, прад якім цягнецца цудоўная даліна ракі Стыру. Ён - дьзьвюхпавярховы, зь дьзьвюмя бочнымі павільёнамі, аточаны глыбокім ровам ды магутнымі мурамі зь цьёсанага каменю. І умацаванні і сам замак выкананыя ў стылі Адраджэння.

Заснаваны ён ў першай палове XVII стагодзья, калі гаспадаром гэтых земляў быў Станіслаў Канецпольскі, гетман вялікі, каронны. "Дзеля адпачынку ды асалоднага баўлення часу пасля трудоў вайсковага жыцця" пабудаваў ён гэты палац. Імя архітэктара засталось невядомым. Ільга толькі меркаваць, што ім быў Beauplan, прыдворны дойлід гетмана, што не шкадуючы сродкаў будаваў замак "на гонар ўсёй Польшчы"

   Якаб Сабескі, ваявода бельскі, сусед Канецпольскага, захоплены Падгорцамі, склаў нават в 1640 годзе паэму в гонар замка. Ён кажэ: "Аб чым дагэтуль Русь толькі чула, цяпер будзе мець в Падгорцах". 

 В час казацкіх войн замак ня мала пацярпеў. Сын гетмана, Аляксандар, рэстаўраваў замак ды надаў яму яшчо большае пышнасьці. Пад час турэцкіх войн замак цалкам выпадкова ня быў разбураны.

    Каля 1725 ён трапіў ва ўладанне шляхоцкаму роду Жэвусскіх, менавіта аднаму зь іх прадстаўнікоў - Вацлаву, ён доўгі час заўдзьячваў сваімі багатымі калэкцыямі.
 Стала жывучы тут да 1767, ён зрабіў зь будынку ў Падгорцах асяродак багацейшых збораў: кніг, карцін, прадметаў архіалёгіі. Ён зладзьіў тут цэлы музэй зброі, зьбіраўчы ўсе помнікі старажытнасьці, зьвязаныя зь жыццём Сабескага і раскіданыя па ўсёй Польшчы.

 В 1767 г. Жэвусскі выправіўся на сойм і адтуль ўжо более не вярнуўся ў дарагія яму Падгорцы, - яго, разам з сынам,захапілі ды выслалі ў Калугу... Ўсе багацейшыя зборы ды пабудувы, пазбаўляныя турботлівага апекуна, чакала забыццё...

  Частка маёнтку перайшла нават в другія рукі. І толькі апошні нашчадак, гр. Леў Жэвусскі зьбярог замак ад канчатковага разбурэння, а рэчы, ўжо праданыя, вярнуў на месца. Паміраючы Жэвусскі загадаў ўвесь замак ўключна зь калэкцыямі перадаць кн. Яўстаху Санґушку, зь забавязаннем, аднак, на прыбыткі зь маёнтку рэстаўраваць замак, прывесьці да ладу калэкцыі, а патым іх папаўняць ды падтрымліваць.
                                                                          * * *
Далей будзе..

Зацікавіў замак у Падгорцах?
Замоўце экскурсію на роднай мове і даведайцесь пра яго нашмат больш!
Вы можаце таксама скантактавацца з намі праз форму зваротнай сувязі : http://alex.lviv.ua/belarus#mailme








четвер, 9 квітня 2015 р.

Каралеўскі Арсэнал

Львоў адзін з ўсяго - толькі 3 гарадоў Рэчы Паспалітай, дзе існавалі адначасова 2 арсэналы – каралеўскі і гарадскі.
 Арсенал дзье раней знаходзілася зброя што належала каралю Рэчы Паспалітай
Сёння тут Львоўскі Архіў

 Каля Арсэралу стаіць помнік Івану Федаровічу
Арсэнал

Зацікавіла пабудова?
Замоўце экскурсію на роднай мове і даведайцесь пра яе нашмат больш!
Вы можаце таксама скантактавацца з намі праз форму зваротнай сувязі : http://alex.lviv.ua/belarus#mailme

неділя, 5 квітня 2015 р.

Экскурсія "Сярэднявечны Львоў"

Захапляльны экскурс ў даўніну, самы папулярны сярод гасцей горада, дзякуючы выключнай інфарматыўнасці і насычанасці.  
Мы вернемся з вамі ў той час, калі Львоў, аточаны магутным мурам, меў памер ўсяго 600 х 600 метраў, а тым ня менш славіўся на ўсе сьветы сваім багаццем і развітым гандлем, ў час калі яго называлі Венецыяй Ўсходу, а на рынкавай плошчы можна было спаткаць купцоў з усіх бакоў свету.Зойдзем з вамі у храмы і панадворкі, музэй, і пабачым панараму горада з вежы ратушы!
Працягласьць: 2,5 гадзіны

Маршрут:

  • Знаёмства зь сярэднявечнай часткаю горада, што ўнесена ў спіс сусветнай спадчыны UNESCO
  • Дамініканскі касьцёл
  • вулачкі вакол Плошчы Рынак
  • наведаем Армянскі Сабор
  • Праабражэнская Царква
  • касьцёл Езуітаў
  • Лацінскі Катэдральны Сабор, Капліца Боймаў
  • аптэка-музэй і яшчэ шмат іншых вядомых славутасцяў
 Кошт: 100грн. з чалавека
Спецыяльная прапанова: для групаў от 2 чалавек - 70грн з кожнага 


Інфармацыю аб туры, Вы можаце, таксама, знайсьці ў раздзеле "Паслугі і кошты" на сайце: http://alex.lviv.ua

четвер, 7 серпня 2014 р.

Экскурсія "Княжы Львоў"

      Мы акунемся ў мінуўшчыну амаль на 7 вякоў, і рэканструюем тую эпоху ў нашым уяўленні, пройдзем найстарэйшымі вулачкамі, дзе калісьці зараджалася будучая веліч горада Льва.
      На экскурсіі вы даведаецеся як быў заснаваны наш горад, якую ролю граў у гісторыі дзяржавы.
Працягласьць: 2,5 гадзіны

Маршрут:
  • Сустрэча ў былога галоўнага храму горада – касьцёла Марыі Сьнежнай
  • наведваньне першай Рынкавай Плошчы горада
  • першага касцёла (Іяана Хрысціцеля)
  • княскай пахавальні - найстаражытнейшай мураванай пабудовы горада - царквы Святога Мікалая
  • Царквы - крэпасьці Св. Параскевы
  • пад'ём да рэшткаў львоўскай крэпасьці, агляд панарамы горада з замкавай гары

Кошт: 100грн. ( 10 $ ) з чалавека
Спецыяльная прапанова: для групаў от 2 чалавек - 50грн. ( 5$ ) з кожнага

Інфармацыю аб туры, Вы можаце, таксама, знайсьці ў раздзеле "Паслугі і кошты" на сайце: http://alex.lviv.ua

Экскурсія "Падарожжа мінуўшчынай"

      Захапляючае падарожжа ў даўно мінулыя часы, абломкі каторых да сёньня захоўваюць залы музеяў.
     Я распавяду вам аб сярэднявечным Львове мовай сьведкаў той эпохі – каменных, залатых і папяровых, звярну вашу ўвагу толькі на важныя рэчы, не звяртаючыся ў пераказванне правінцыйных падзеяў.
     Вы пазнаёміцеся з мінулым, якое ужо ня сустрэць на абноўленых і затаптаных вуліцах, толькі тут, у цішыні, пад гатычнымі скляпеньнямі…
Працягласьць: 3 гадзіны

Маршрут:

  • Музэй Гісторыі Рэлігіі
  • Каралеўская рэзыдэнцыя
  • музэй старажытнай зброі «Арсенал»
  • Самая старая дзеючая аптэка-музэй
  • Гістарычны музэй.

Кошт: 60грн.( 6 $ )  з чалавека

Інфармацыю аб туры, Вы можаце, таксама, знайсьці ў раздзеле "Паслугі і кошты" на сайце: http://alex.lviv.ua

Дададзена Беларуская мова!

Цяпер, ўсе ахвотныя даведацца шмат цікавага пра славуты Львоў і замовіць экскурсію, могуць - на роднай мове!!
Запрашаю вас сябры, наведаць маю інтэрнэт старонку пад белым сцягам з чырвонаю стужкай: http://alex.lviv.ua