Категорії

неділя, 5 квітня 2015 р.

Экскурсія "Сярэднявечны Львоў"

Захапляльны экскурс ў даўніну, самы папулярны сярод гасцей горада, дзякуючы выключнай інфарматыўнасці і насычанасці.  
Мы вернемся з вамі ў той час, калі Львоў, аточаны магутным мурам, меў памер ўсяго 600 х 600 метраў, а тым ня менш славіўся на ўсе сьветы сваім багаццем і развітым гандлем, ў час калі яго называлі Венецыяй Ўсходу, а на рынкавай плошчы можна было спаткаць купцоў з усіх бакоў свету.Зойдзем з вамі у храмы і панадворкі, музэй, і пабачым панараму горада з вежы ратушы!
Працягласьць: 2,5 гадзіны

Маршрут:

  • Знаёмства зь сярэднявечнай часткаю горада, што ўнесена ў спіс сусветнай спадчыны UNESCO
  • Дамініканскі касьцёл
  • вулачкі вакол Плошчы Рынак
  • наведаем Армянскі Сабор
  • Праабражэнская Царква
  • касьцёл Езуітаў
  • Лацінскі Катэдральны Сабор, Капліца Боймаў
  • аптэка-музэй і яшчэ шмат іншых вядомых славутасцяў
 Кошт: 100грн. з чалавека
Спецыяльная прапанова: для групаў от 2 чалавек - 70грн з кожнага 


Інфармацыю аб туры, Вы можаце, таксама, знайсьці ў раздзеле "Паслугі і кошты" на сайце: http://alex.lviv.ua

Немає коментарів:

Дописати коментар