Категорії

четвер, 28 травня 2015 р.

Падгарэцкі замак (Частка першая)

В некалькіх гадзінах язды ад Львова (праз Злочаў), адкуль цудоўная прагулка на фіакры (1¼ гадзіны) знаходзіцца вёска Злочаўскай "воласьці". Тут замак - адзьін з лепшых ва ўсім крае, знаны сваімі помнікамі старажытнасьці ды адносна добра захаваны.

   Замак разьмешчаны на пласкаўзвышшы, прад якім цягнецца цудоўная даліна ракі Стыру. Ён - дьзьвюхпавярховы, зь дьзьвюмя бочнымі павільёнамі, аточаны глыбокім ровам ды магутнымі мурамі зь цьёсанага каменю. І умацаванні і сам замак выкананыя ў стылі Адраджэння.

Заснаваны ён ў першай палове XVII стагодзья, калі гаспадаром гэтых земляў быў Станіслаў Канецпольскі, гетман вялікі, каронны. "Дзеля адпачынку ды асалоднага баўлення часу пасля трудоў вайсковага жыцця" пабудаваў ён гэты палац. Імя архітэктара засталось невядомым. Ільга толькі меркаваць, што ім быў Beauplan, прыдворны дойлід гетмана, што не шкадуючы сродкаў будаваў замак "на гонар ўсёй Польшчы"

   Якаб Сабескі, ваявода бельскі, сусед Канецпольскага, захоплены Падгорцамі, склаў нават в 1640 годзе паэму в гонар замка. Ён кажэ: "Аб чым дагэтуль Русь толькі чула, цяпер будзе мець в Падгорцах". 

 В час казацкіх войн замак ня мала пацярпеў. Сын гетмана, Аляксандар, рэстаўраваў замак ды надаў яму яшчо большае пышнасьці. Пад час турэцкіх войн замак цалкам выпадкова ня быў разбураны.

    Каля 1725 ён трапіў ва ўладанне шляхоцкаму роду Жэвусскіх, менавіта аднаму зь іх прадстаўнікоў - Вацлаву, ён доўгі час заўдзьячваў сваімі багатымі калэкцыямі.
 Стала жывучы тут да 1767, ён зрабіў зь будынку ў Падгорцах асяродак багацейшых збораў: кніг, карцін, прадметаў архіалёгіі. Ён зладзьіў тут цэлы музэй зброі, зьбіраўчы ўсе помнікі старажытнасьці, зьвязаныя зь жыццём Сабескага і раскіданыя па ўсёй Польшчы.

 В 1767 г. Жэвусскі выправіўся на сойм і адтуль ўжо более не вярнуўся ў дарагія яму Падгорцы, - яго, разам з сынам,захапілі ды выслалі ў Калугу... Ўсе багацейшыя зборы ды пабудувы, пазбаўляныя турботлівага апекуна, чакала забыццё...

  Частка маёнтку перайшла нават в другія рукі. І толькі апошні нашчадак, гр. Леў Жэвусскі зьбярог замак ад канчатковага разбурэння, а рэчы, ўжо праданыя, вярнуў на месца. Паміраючы Жэвусскі загадаў ўвесь замак ўключна зь калэкцыямі перадаць кн. Яўстаху Санґушку, зь забавязаннем, аднак, на прыбыткі зь маёнтку рэстаўраваць замак, прывесьці да ладу калэкцыі, а патым іх папаўняць ды падтрымліваць.
                                                                          * * *
Далей будзе..

Зацікавіў замак у Падгорцах?
Замоўце экскурсію на роднай мове і даведайцесь пра яго нашмат больш!
Вы можаце таксама скантактавацца з намі праз форму зваротнай сувязі : http://alex.lviv.ua/belarus#mailme








Немає коментарів:

Дописати коментар